• Страница 1 из 1
  • 1
FAQ ці першыя дні кашака ў новай хаце.
1.  
1
.
Беларусь, Менск
6 сообщений
Топикстартер
Вітаю,шаноўныя!
Загадзя выбачаюся,калі не даглядзеў.
Пасьля працяглага часу ваганьняў мы з каханым чалавекам усё-ткі вырашылі ўзяць ката.
Пакуль яшчэ ня ведаю дзе (ёсьць прапановы ад сяброў,сёньня пойдзем на вуліцу шукаць малых кінутых),дарэчы,можаце пакуль прапаноўваць сваіх малых знаёмых.
Заўсёды наша сям'я трымала толькі сабак.Пагэтаму,ЗУСІМ НЕ ЎЯЎЛЯЮ як жыць з катом,але жывем у маленькай 2-пакаёйы-пса не патрымаеш((Ну і душа ката просіць)
Вашыя парады: што рабіць як мы прывязем ката дадому:
-спасылка на добрую вэтэрынарку (кошт тут не грае ролі-для нас галоўнае здароўе), ці ёсьць можа прыватныя праверанныя вэтэрынары-"хатні доктар"-
-стэрылізацыя (на вуліцу пускаць не зьбіраемся,ораў і стогнаў не вельмі хочацца ;) ЗА і СУПРАЦЬ.
-харчаваньне (на форуме ёсьць інфа,дый інтэрнэт дае вялікія мажлівасьці,але раптам ёсьць падводныя камяні).
-кіпцюрадзёркі (дзе і якую лепей браць)
-латок для спраўленьня патрэбаў і напаўняльнік.Умоўна я ўяўляю што гэта,але....як прывучыць....чытаю-не разумею)))
-КУРЭНЬНЕ ў кватэры...вялікая мусіць нам будзе праблема,так як курым мы дома ў пакоі адным (асноўным)....гатовы,Канешне,адмовіцца ад гэтага,але можа быць пасіўнае курэньне не ўплывае асабліва? blush
Пакуль усё...
Вельмі чакаю вашых парадаў.
Дзякуй за ўвагу
З павагаю,
Алег
.
напрасткі
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:
Правила чата
Онлайн чат
+Онлайн чат
0